Russian

Belarusian

English

Глусская центральная районная больница

имени Заслуженного врача БССР А.С.Семенова.

Республика Беларусь
г.п. Глуск, ул.Семенова, 5а

Новости

Дружна! Разам! Першае месца! Як прайшоў турыстычны злёт у Глуску

druz20092023 1

Турыстычны злёт у Глуску — гэта не проста спаборніцтва, гэта турыстычна-спартыўна-гастранамічна-культурнае свята. Свята для людзей усіх узростаў, розных прафесій, заняткаў і пасад. Злёт праходзіць два дні, а не забываецца і праз два месяцы. Бо калі ў добрым месцы збіраюцца добрыя людзі дзеля добрай мэты — гэта сапраўды варта добрых і доўгіх успамінаў.

druz20092023 2

Сяголета раённы турыстычны злёт быў прысвечаны Году міру і стварэння і накіраваны на прапаганду сям’і і іншых нашых традыцыйных каштоўнасцей. Праходзіў 11 і 12 жніўня ва ўрочышчы Лысуха, гэта прыгожае і зручнае месца, здаецца, проста створана для такіх мерапрыемстваў. (Хочацца спадзявацца, што за час злёту прырода не пацярпела.) Удзел у злёце бралі восем каманд: “БНБК-АГРА” (ТАА “БНБК-АГРА Глуск”), “СуперМед” (ЦРБ), “КаМОН” (УКП “Жылкамгас”), “Максімум” (райпо), “Лясны дазор” (лясгас), “Глускія буслы” (аддзел па адукацыі), “Арыён” (установы культуры), “Разам — мы сіла” (Цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый).

druz20092023 3

У выніку ўсіх спаборніцтваў трэцяе месца ў раённым турыстычным злёце 2023 года заняла каманда “КаМОН” УКП “Жылкамгас”, на другім месцы — каманда “Разам — мы сіла” Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, а пераможцам сяголета стала каманда “СуперМед” цэнтральнай раённай бальніцы.

druz20092023 4